Усе навіны

Чух пасля 1:4 ад «Нёмана»: «Ліда» выйшла на лёд поўнасцю негатовай. Зброд на лёдзе. Буду жорстка разбірацца»

12 верасня, 09:44

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (1:4).

– Сёння выйшлі на лёд цалкам негатовымі: не было той каманды, якая гуляла на працягу ўсіх папярэдніх матчаў. Без выключэння, нават з таварыскімі матчамі разам. Проста зброд на лёдзе. Я буду разбірацца з гэтым, буду жорстка разбірацца. Маладыя людзі не могуць проста выходзіць і распісвацца.

«Нёман» – з заслужанай перамогай. Ён быў сёння вышэйшы не на адну, а на дзве галавы.

– Сёння было вельмі шмат адзінаборстваў, барацьбы. Вам, як трэнеру, падабаецца такі хакей ці непакоіць рызыку атрымання траўмаў?

– З нашага боку, напэўна, ужо ад безвыходнасці хлопцы пачалі нешта рабіць. Стыкі павінны быць нармальнымі і правільнымі. Калі ў цела добра згуляў – і гледачы парадуюцца. А калі так... Гэта ўсё, скажам так, недастыкі, – сказаў Чух.