Усе навіны

Генмэнэджэр «Калгары» Канрой: «У Шаранговіча будзе магчымасьць атрымаць больш гульнявога часу, чым у «Нью-Джэрсі»

18 верасня, 10:52

Генеральны мэнэджар «Калгары» Крэйг Канрой падзяліўся меркаваннем пра беларускага форварда Ягора Шаранговіча.

– Што людзям чакаць ад Шаранговіча?

– Ён разумны і надзейны хакеіст, вельмі добры ў няроўных складах.

У яго добры кідок. Ён добрага росту, нядрэнна катаецца. Улічваючы, што ў яго будзе магчымасць атрымаць больш гульнявога часу, чым у «Нью-Джэрсі» ў мінулым сезоне. І знаходзіцца на лёдзе з найлепшымі гульцамі. Яго патэнцыял высокі.

У яго, здаецца, яшчэ не было досведу рэгулярнай гульні ў большасці, але ў нас у яго будзе такі шанц. Паглядзім, што на гэты конт думае трэнер па гульні ў большасці.

Ён забіў 24 шайбы за год, але ў мінулым сезоне ў яго было менш гульнявога часу, – сказаў Канрой.