Усе навіны

Юрый Чух: «Нехта ў войска пайшоў, нехта – у ваенкамат, у «Ліды» няма лаўкі. Але будзем жыць»

19 верасня, 08:38

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Гомелем» (2:6).

– Прайгралі па ўсіх артыкулах першыя два перыяды, было без шанцаў, у трэцім ужо, напэўна, «Гомель» расслабіўся. Суперніка з заслужанай перамогай. У нас маладыя людзі прапускаюць шмат галоў, мусіць, крыху не чуюць мяне, але што рабіць, будзем разбірацца.

Не пасыпаем галаву попелам, будзем рухацца і неяк паляпшаць гульню, асабліва ў абароне, бо людзі ўвогуле не разумеюць, што ім рабіць. «Гомель» быў мацнейшы адназначна, што тут казаць.

– У апошніх пяці матчах каманда набрала адно ачко…

– Ведаеце, у гэтым месяцы ў нас вельмі складаны каляндар. Мы згулялі з «Віцебскам», зачапіліся, паказалі добрую гульню, нядрэнны вынік. З «Нёманам» першы матч таксама выдатна хлопцы правялі, але потым мы пасыпаліся, там былі свае форс-мажоры ў нас перад гульнёй. І пачынаючы з другога матча ў Гродне ў нас ужо тры паядынкі нічога не атрымліваецца, ды і супернік, вядома, нічога не даваў рабіць.

Далей нас чакае «Металург», яшчэ і на выездзе, потым «Шахцёр» прыедзе, які, скажам так, абыгрывае «Нёман» на выездзе. У нас зараз складаны перыяд, маладыя хлопцы, у якіх яшчэ няма досведу, шмат мясцовых хлопцаў. Але нічога, няхай адбіваюцца, а там галоўнае, каб яны не трапілі ў псіхалагічную яму, таму што прайграваць заўсёды складана, тым больш з такім лiкам.

Будзем выкарасквацца з гэтага, нічога страшнага. Хлопцы даказвалі, і не адзін раз, у тым ліку і ў спарынгах, у Кубку Салея, што яны могуць добра гуляць, але тут у іх, нават не ведаю, проста трэсліся рукі, нічога не атрымлівалася.

У апошніх трох матчах каманду проста не пазнаю. Будзем нешта мяняць, думаць. Сёння ў нас выйшлі маладыя хлопцы, траўму атрымаў гулец, у нас шэсць абаронцаў разам з моладдзю, толькі два больш вопытныя гульцы былі.

Уся каманда, якая была сёння – гэта ўсё, што ў нас ёсць, больш у нас няма нікога. Хтосьці ў войска пайшоў, хтосьці – у ваенкамат, у нас няма лаўкi, што ёсць – то ёсць. Праз гэта цяжка працаваць, няма адкуль браць рэзерв, няма ратацыі ў нас.

Ёсць абаронцы, якія яшчэ павінны крыху падумаць, як гуляць, прыйшлі хлопцы з МХЛ… «Гомель» – больш вопытная каманда, але любы калектыў пры ліку 5:0 выходзіць ужо больш паралізаваным, могуць дазволіць сабе недзе памыліцца, зрабіць паўзу.

Сяргей Леанідавіч правільна сказаў, што з мацнейшым супернікам будуць ужо іншыя матчы, гэта чыстая псіхалогія. Калі б мы вялi 5:0, то, можа, яшчэ 5:6 і прайгралі б. Маладыя заўсёды жадаюць нешта давесці, бягуць, нешта там робяць, але гэтага мала, трэба гуляць з першых хвілін. Гульня доўжыцца тры перыяды, а не толькі адзін апошні, два трэція перыяды мы зачапілі і, скажам так, не прайгралі.

– Ці адбілася неяк на гульні каманды тое, што матчы былі на канадскай пляцоўцы?

– Так, вядома, тут трэба хутчэй прымаць рашэнні, «Гомель» даказаў, што яны могуць гэта рабіць, а мае піянеры не гатовыя гуляць на гэтай пляцоўцы. Мы моцна залежалі ад брамніка, ад гульні ў абароне, але, нажаль, у нас і гэта разладзілася.

У апошніх трох матчах была непазнавальная каманда, у абароне было шмат дзірак, шмат памылак.

Нічога страшнага, што нам зараз, гінуць, ці што? Будзем жыць, жыццё адно, хакеем усё не заканчваецца. А маладыя няхай растуць, яны павінны рабіць сваю працу. Верасень у нас вельмі няпросты, мы спрабуем нешта зрабіць, але гэтыя гульні паказалі, што вельмі ўсё складана на дадзены момант, – сказаў Чух.