Усе навіны

Чух пасля 0:6 ад «Металурга»: «Лiк не па гульні. Мы перакідалі суперніка. Да брамніка ёсць вялікія прэтэнзіі»

24 верасня, 18:54

алоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Металургам» (0:6).

– Лічу, што лiк не па гульні. Хлопцы выдатна дзейнічалі, нават перакідалі суперніка, проста не рэалізавалі свае моманты. Супернік жа, наадварот: у першым перыядзе выканаў сем кідкоў – забіў чатыры галы.

Шмат прапусцілі, і за гэта ў першую чаргу трэба спытаць з брамніка. Мы бралі галкіпера-легіянера на першую ролю, спадзяваліся, што ён будзе сцяной у варотах, але, на жаль, ён гуляе нестабільна. Ёсць да яго вялікія прэтэнзіі.

Пахвалю моладзь: хлопцы выдатна гулялі, прэсінгавалі, перакідалі суперніка. Але ў складзе «Металурга» ёсць майстры, якія могуць забіць з любой сітуацыі: кідок - гол, кідок – гол. Вы самі ўсё бачылі.

– Чаму не ўдалося канцоўку пятнічнай гульні перакласці на сённяшні матч?

– Ну паглядзіце! Мы выдатна пачалі, але затым першых жа два кідкі – два галы. Усё заканамерна. Вельмі складана на нешта спадзявацца, заканчваючы першы перыяд з лікам 0:4, – сказаў Чух.