Усе навіны

Сяргей Касціцын: «Амерыканцы цяпер там здымаюць гэтыя свае падкасты-гаўнясты – ім абы папіярыцца»

25 верасня, 15:06
2

Беларускі хакеіст Сяргей Касціцын адрэагаваў на словы ўладальніка Кубка Стэнлі Хэла Гіла пра тое, што Касціцын быў «дрэнным партнёрам і дрэнным чалавекам».

– Чытаў, што Хэл Гіл пра цябе сказаў?

– Хто гэта такі?

– Гуляў з табой у НХЛ.

– Ды як ён там гуляў? Гэта той, які па лёдзе з клюшкай хадзіў? Ну, чытаў. Я яго наогул цьмяна памятаю. Што ён там распавядае – я наогул без паняцця. У «Манрэалі» яго не памятаю. Памятаю, як ён у «Нэшвіл» прыехаў. Я з ім ні разу ў распранальні не размаўляў. Дуль яго ведае, што ён там кажа.

– Ён сказаў, што ў «Манрэалі» ты быў дрэнны чалавек, а ў «Нэшвіле» ты моцна памяняўся.

– Ну! І што Бары Троц са мной кукурузня камячкі еў? Што за трызненне?! Можа і еў калісьці на кухні, але там усе сядзяць. Амерыканцы цяпер там здымаюць гэтыя свае падкасты-гаўнясты – ім абы папіярыцца. То пра Расію лухту нясуць, гатоўку ім там нейкую давалі. Трызненне ж нейкае! Мне няма чаго з гэтай нагоды сказаць.

– Давай прывітанне яму перададзім.

– Здарова, Хэл! Як справы, браценік? Дзякуй Богу, Ты мяне памятаеш – я цябе не, – сказаў Касціцын.