Усе навіны

Асіст Лісаўца не дапамог «Адміралу» перамагчы «Аўтамабіліст»

30 верасня, 18:06

Беларускі абаронца «Адмірала» Яўген Лісавец набраў другі бал у КХЛ, аднак не дапамог сваёй камандзе абыграць «Аўтамабіліст» (1:3).

«Адмірал» размяшчаецца на перадапошнім месцы ва ўсходнім дывізіёне – восем ачкоў за адзінаццаць гульняў. «Аўтамабіліст» ідзе на другім радку – 13 сустрэч і 16 балаў у актыве.