Усе навіны

Краўчанка пра разгром ад «Юнацтва»: «Выпала 9-10 нападаючых! Як можна з двума-трыма перамагчы?»

30 верасня, 22:10

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся ўражаннямі ад разгрому ад «Юнацтва» (4:0) у матчы Экстралігі:

– Пасля такіх матчаў, напэўна, не вельмі добры настрой?

– Ды чаму не вельмі, нармальны працоўны трывожны настрой. Што не атрымалася? Растлумачу: не атрымалася ўсім гульцам адзіным цэлым згуляць у нападзе. Апанент таксама не дазволіў. На жаль, у нас сёння ўсяго два нападаючыя былі на пляцоўцы: Касціцын і яшчэ адзін. Усе астатнія хаваліся за свае імёны. Кажу прама, аб гэтым і ў распранальні зараз ішла гаворка. Што трэба паказваць сябе. Калі ты запрошаны на пэўную пазіцыю, ролю, то павінен ёй дакладна адпавядаць.

Заўзятарам дзякуй: крычалі, падтрымлівалі, барабанілі. Нічога не застаецца, акрамя як у дамашніх матчах зараз іх радаваць.

– Шмат размоў было пра тое, што «Металург» доўга не можа абгуляць «Юнацтва» на «Чыжоўка-Арэне», восем параз запар. У гэтым нешта ёсць, ці проста супадзенне?

– Восем? Вы ведаеце, я не лічу ні перамогі, ні паразы. Гэта проста лічбы.

– У мінулым сезоне вы выдатна пашумелі, зноў выйгралі. Як потым усё праходзіла?

– Нічога сабе вы пераключыліся! За тыя поспехі нам ужо падзякавалі, зараз новы сезон. На жаль, у нашай камандзе пастаянна ідзе ратацыя, вось і сёлета мы абнавіліся адсоткаў на 70-75. Не так шмат моладзі, якая можа прыйсці ў асноўную каманду – лепшыя хлопцы гуляюць у КХЛ, хтосьці з'ехаў у ВХЛ. Новы сезон, новы калектыў. Нічога страшнага ў гэтым няма – галоўнае, каб мы разумелі, што тыя словы, якія мы гаворым спартсменам, калі журым іх, штука нармальная. Трэба знайсці сябе, паказваць і рабіць сваю любімую працу на сто адсоткаў.

– У мінулым сезоне выходзілі ў плэй-оф не з першага месца і ўсім усё даказалі. У верасні не варта перажываць?

– Перажываць не варта, а вось трывожыцца трэба. Мы ў такой трывожнасці знаходзімся. Не важна, параза ці перамога, мы едзем наперад. Сёння хацелі забіць хаця б адну шайбу – не атрымалася. Хаця момант быў. Калі б так гулялі з пачатку сустрэчы, напрацавалі б мінімум на два галы. Не напрацавалі – значыць, былі нявартыя. Праз тры дні ў нас дамашнія матчы. Будзем прытрымлівацца свайго плана працы і адпачынку, каб падысці да іх у лепшым стане.

– Як вам рэжым падвоеных матчаў?

– Не гатоў адказаць. Яны складана даюцца, гэта факт. Але ўсе ў роўных умовах. Нам проста трэба ўсім даўно прачнуцца і выконваць сваю працу з каманднай дысцыплінай.

– Для чаго бралі тайм-аўт у канцоўцы? Каб паспрабаваць усё ж забіць?

– Паглядзіце, хто сядзеў на лаўцы і не выходзіў, а хто выходзіў на апошнія змены. Калі б можна было гуляць аднаму нападаючаму, я б аднаго і выпусціў, а разам з ім абаронцаў, ды і то не ўсіх. Гэта я да таго, што выпускаць не было каго, у той момант было пуста. Таму на лёд выйшлі Касціцын, Палішчук. Яны не баяліся быць на шайбе, былі ўпэўненыя, хацелі забіць, я іх аб гэтым і прасіў. Плюс Вільданаў з імі выйшаў, таксама працавіты хлопец. Больш не было каго выпускаць у той момант. Вось гэта трывожыць. Прычым не адзін гулец выпаў, а 9/10! Нападаючых! Як можна з двума-трыма ўвогуле перамагчы? – адказаў Краўчанка.