Усе навіны

Расейскі галкіпер Малкаў перайшоў у «Ліду»

2 кастрычніка, 12:40

Расiйскі брамнік Артур Малкаў перайшоў у «Ліду».

Два папярэднія сезоны ён выступаў у «Магілёве», правёў 86 гульняў. Да гэтага тры гады брамнік гуляў у «Брэсце» і яшчэ адзін – у «Пінскіх ястрабах».

Улетку галкіпер праходзіў перадсезонку ў шэрагах «Паўднёвага Урала» з ВХЛ.