Усе навіны

Віктар Касцючонак: «Гульня была не найлепшай у выкананні «Юнацтва». Добра, што выйгралі»

3 кастрычніка, 23:49

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся думкамі пасля перамогі над «Магілёвам» (3:1) у матчы Экстралігі:

– У прынцыпе, атрымалася ўзаемавострая гульня. Стварылі шмат галявых момантаў, але не ўсе змаглі рэалізаваць. Да такіх момантаў трэба ставіцца больш сур'ёзна. Добра, што выйгралі – рэалізавалі большасць, трывалі, і давялі гульню да перамогі.

– Не гледзячы на змест, якія плюсы ў гульні?

– Адзіны плюс, што перамаглі. Гульня была не найлепшай у нашым выкананні. Мы шмат эмоцый вытрацілі ў гульнях з «Металургам» – гэта крыху наклала адбітак, з-за гэтага быў лёгкі неданастрой. Думалі, што выйдуць і абыграюць на адным каньку.

– Чаму не гулялі Кітараў і Антонаў?

– Далі адпачыць.

– Ці будуць змены ў складзе? Як збіраецеся змагацца з тым, што не ўсе моманты рэалізуюцца ў зоне нападу?

– Усё праз трэніроўкі. Так, ратацыя будзе. Яна будзе ісці ўвесь сезон. Увядзем новых гульцоў, каб дадалі руху.

– Марк Лыпкань не гуляў апошнія гульні, як яго ацаніце сёння?

– Быў стабільны і добры ў адборы, – адказаў Касцючонак.