Усе навіны

Два ачкі Сідарава дапамаглі «Саскатуну» абыграць «Рэджайну»

8 кастрычніка, 08:40

«Саскатун» узяў верх над «Рэджайнай» (6:1) у рэгулярным чэмпіянаце юніёрскай Заходняй хакейнай лігі.

Беларускі форвард «Саскатуна» Ягор Сідараў адзначыўся асістамі на 13-й (2:0) і 16-й (3:0) хвілінах.

Беларус набіраў ачкі ва ўсіх 4 матчах са старту чэмпіянату, на яго рахунку ўжо 7 (3+4) балаў.

«Саскатун» з 8 ачкамі ў 6 гульнях ідзе на 2-м радку ва Усходняй канферэнцыі.