Усе навіны

Юрый Чух: «На жаль, «Ліда» ў меншасці сёння дрэнна адпрацавала»

9 кастрычніка, 23:56

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух пракаментаваў паразу ад «Брэста» (2:3).

«На жаль, мы ў меншасці сёння дрэнна адпрацавалі. Хоць выдаленняў было вельмі шмат, некаторыя з іх не зразумеў. Другі перыяд выдатна правялі, зраўнялі лік, але ў трэцім зноў прапусцілі ў меншасці. Пасля супернік вельмі пісьменна згуляў у абароне, больш нічога ля яго варот мы стварыць не змаглі. Цяжка было. У канцоўцы не хапала лідараў, якія маглі нешта зрабіць», – сказаў Чух.