Усе навіны

Чух пра змену капітана: «Хто б што ні казаў, унутры калектыву «Ліды» ўсё добра»

15 кастрычніка, 22:44

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся эмоцыямі ад перамогі над аршанскім «Лакаматывам» (6:2) у Экстралізе.

– Доўгачаканая перамога. Мы былі побач з ёй, у папярэдніх матчах прайгравалі ў адну шайбу, не маглі рэалізаваць свае моманты. Сёння каманда адпрацавала вельмі спакойна, добра. Дзякуй хлопцам, што яны пачулі нас і зразумелі. Хоць былі агрэхі ў абароне, але ўсё гэта можна паправіць. Не будзем моцна цешыцца, таму што адна перамога яшчэ нічога не значыць.

– У камандзе змяніліся капітан і асістэнты. Чаму прынялі такое рашэнне?

– Трэба нешта мяняць. Мы пагаварылі з хлопцамі, да гэтага ўсе нармальна паставіліся. Усё добра, у нас працоўнае становішча. Хто б там што ні казаў, унутры калектыву ў нас усё вельмі добра, – сказаў на заканчэнне Чух.