Усе навіны

Яўген Летаў: «Трэці матч ужо не можам забіць у большасці»

17 кастрычніка, 15:32

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся думкамі пасля паразы ад «Юнацтва» (4:0) у матчы Экстралігі:

– Не адразу ўвайшлі ў гульню, хоць у першыя хвіліны мелі невялікую перавагу. Плюс у нас была практычна падвойная большасць, у якой былі моманты, але не змаглі рэалізаваць. На жаль, ужо трэці матч не можам забіць гол у гэтым кампаненце. Памылкі не толькі нашыя, але і людзей, якія ўдзельнічаюць у матчы, уплываюць на якасць гульні.

У пэўны момант каманда ўсё роўна спрабавала выратаваць матч. У пачатку другога перыяду зарабілі большасць, маглі пераламіць ход сустрэчы, але трапіліся на контратаку. Малайцы, выстаялі ўтрох. Трэці перыяд можна занесці ў актыў, хоць яго і не выйгралі, але і не прайгралі. Каманда не апусціла рукі і гуляла да канца.

– Мноства гульцоў не прымалі ўдзелу ў гульні. Як пракаментуеце змены ў складзе?

– У хлопцаў мікратраўмы.

– Іван Палякоў выйшаў па ходзе матчу і не прапусціў. Ці можа гэта азначаць, што ён пачне наступны матч?

– Ванька – малайчына! Пакінуў нас у гульні, выратаваў, падчышчаў тыя промахі, якія дапушчала каманда. Па наступнай гульні пакуль адказаць не магу, – сказаў Летаў.