Усе навіны

Леўшуноў зарабіў 1+1 у матчы NCAA і стаў першай зоркай паядынку

21 кастрычніка, 09:23

21 кастрычніка «Мічыган Стэйт Спартанс» Арцёма Ляўшунова абыграў «Канісіус Голдэн Грыфінс» (4:3) у NCAA (студэнцкай хакейнай лігі ЗША).

Беларускі абаронца пераможцаў набраў 2 (1+1) ачкі, нанёс 3 кідкі, зарабіў карыснасць «+2» і стаў першай зоркай матчу.

На дадзены момант Ляўшуноў з'яўляецца самым карысным гульцом па паказчыку «+/-» у лізе.