Усе навіны

Юрый Чух: «Незразумелыя выдаленні ў матчы з «Дынама-Маладзечна», будзем і з гэтым разбірацца»

22 кастрычніка, 22:43

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Дынама-Маладзечна» (0:5).

– Каманда сёння прайграла ў жаданні, у руху. Свежасці ў яе не было. Ведаем прычыну, разбяромся з гэтым. З такой вялікай колькасцю выдаленняў складана было разлічваць на нейкія станоўчыя вынікі.

Было вельмі шмат выдаленняў, якраз тры шайбы мы і атрымалі ў меншасці. Суперніка віншую з заслужанай перамогай.

– Не ўсе выдаленні апраўданыя? То бок, дзесьці памыліліся, недапрацавалі…

– Вы самі ўсё бачылі: пяць хвілін, чатыры. Незразумелыя выдаленні, будзем і з гэтым разбірацца. Гэта, па сутнасці, і вырашыла зыход матча. Хоць і шмат у чым іншым саступалі суперніку: на кропках укідванні і гэтак далей.

Паспрабуем падысці да наступных матчаў па-іншаму. Дзякуй балельшчыкам за падтрымку, – сказаў Чух.