Усе навіны

Найлепшы снайпер «Ліды» Апанасевіч сыходзіць у войска

25 кастрычніка, 10:20

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух расказаў, што нападаючы каманды Вадзім Апанасевіч прызваны ў армію.

– Вадзім Апанасевіч сыходзіць у войска. Наколькі вялікая гэтая страта для каманды?

– Вадзім цяпер наш найлепшы снайпер. Не ведаю, які там расклад, магчыма, неяк паспрабуем яшчэ выцягнуць яго. Вядома, адсутнасць Апанасевіча – гэта вялікая страта для нас. У любым моманце, як і сёння, ён можа ўсё вырашыць і прынесці карысць камандзе. Ён гучна грукнуў дзвярыма, але, спадзяюся, мы яшчэ зможам разабрацца з яго пытаннем, – сказаў Чух.

У гэтым сезоне Экстралігі Вадзім Апанасевіч правёў 21 матч за «Ліду», у якіх вызначыўся 8-ю закінутымі шайбамі ў вароты сапернікаў. Гэта найлепшы вынік па колькасці закінутых шайб сярод хакеістаў «Ліды».