Усе навіны

Шаранговіч набраў два асістаў і прызнаны першай зоркай матчу «Калгары» – «Нэшвіл»

8 лістапада, 08:00

У ноч на 8 лістапада ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ «Калгары» дома перайграў «Нэшвіл» – 4:2 (0:2, 1:0, 3:0). Беларускі форвард пераможцаў Ягор Шаранговіч зарабіў два дзейсныя балы.

Хакеіст правёў на лёдзе 17:55 (24 змены), з іх 01:37 - у большасці, 01:51 - у меншасці, выканаў 5 кідкоў у створ варот. Па выніках матча Шаранговіч прызнаны першай зоркай.

У 12 гульнях сезона Шаранговіч набраў 5 (2+3) ачкоў.