Усе навіны

Протас даў параду мінскаму «Дынама» ў спараных матчах з «Сочы»: «У такіх сітуацыях шмат часу ўдзяляю аднаўленню і харчаванню»

9 лістапада, 11:16

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас выказаўся напярэдадні будучых матчаў мінскага «Дынама» з «Сочы».

«Я хацеў пажадаць мінскаму «Дынама» ўдачы ў хуткіх матчах супраць хакейнага клуба «Сочы». Гэтыя два матчы будуць даволі цікавыя і незвычайныя, таму што яны будуць праходзіць два дні запар і з адным і тым жа супернікам.

Таму я хацеў бы падзяліцца сваім досведам датычна гэтых гульняў. У прынцыпе, гэта вельмі распаўсюджана ў АХЛ і НХЛ, калі гуляюць па два матчы. АХЛ часам гуляюць па тры гульні запар за тры дні, тут гэта вельмі распаўсюджана. У КХЛ гэта крыху радзей сустракаецца, таму на сваім вопыце хачу сказаць, што я, як і ўся каманда, вельмі шмат часу надаю аднаўленню і харчаванню. Гэта, мусіць, галоўны складнік поспеху ў гэтых матчах, таму што ты павінен вельмі пісьменна падыходзіць да гэтых гульняў, рыхтавацца набіраць энергію з дапамогай сілкавання і адпачываць, рыхтавацца да гульняў нават на раскатку. У нас вельмі мала хлопцаў выходзяць на раскатку перад першай гульнёй, таму што многія хлопцы выбіраюць недзе зрабіць расцяжку, аднавіцца, недзе папрацаваць з масажыстамі, недзе крышку ў трэнажорнай зале. Увогуле, адпачыць па максімуме і падрыхтавацца да гульняў.

Хтосьці выходзіць на лёд, ізноў-ткі гэта па самаадчуванні ў рабят праходзіць. І перад другой гульнёй ужо ніхто не выходзіць на раскатку. Мы ў асноўным рыхтуемся недзе, калі мы на выездзе, мы рыхтуемся ў гатэлі.

Таму вельмі шмат надаецца аднаўленню, вядома ж, харчаванню. Бо ўсе разумеюць, што трэба набіраць энергію не толькі з дапамогай сну, адпачынку, але і з дапамогай харчавання. Гэта таксама вельмі немалаважны фактар, таму гэтыя два складнікі – гэта адно з асноўных у гэтых матчах.

Ну і ўсё разумеюць, наколькі гэта цяжка фізічна, але ў такіх матчах гэта, мусіць, перамагае каманда, якая больш гатовая псіхалагічна аддаць больш, чым супернік. Таму што ўсе разумеюць, што абедзве каманды стаміліся, і ў асноўным перамагае каманда, якая гатова дастаць з сябе крыху больш, чым сапернік.

І я хацеў бы пажадаць удачы мінскаму «Дынама» ў гэтых гульнях, быць адной камандай, працаваць, верыць у сябе і выкласціся крыху больш, чым супернікі. Я ўпэўнены, што тады «Дынама» чакае станоўчы вынік. Таму ўсім поспеху і без траўм», – сказаў Протас.