Усе навіны

Гол Салаўёва дапамог «Калгары» абгуляць «Бэйкерсфілд» у АХЛ

16 лістапада, 08:34

У матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ «Калгары» адолелі «Бэйкерсфілд» (4:1).

Голам у матчы адзначыўся беларускі абаронца Ілля Салаўёў. Гулец абароны адзначыўся ў пачатку трэцяга перыяду і зрабіў лік 3:1. Таксама беларус пяць разоў кінуў па варотах і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».

Усяго ў цяперашнім сезоне ў Салаўёва 4 (2+2) ачкі ў 10 матчах, каэфіцыент карыснасці – «+4».