Усе навіны

Віктар Касцючонак: «У матчы з «Хімікам» прапусцілі тры шайбы на контратаках»

16 лістапада, 19:36

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Хімікам» (3:4) у Экстралізе.

– Па лiку мы правалілі першы перыяд. Не дастукаліся да хлопцаў, папярэджвалі іх аб тым, што «Хімік» гуляе на кантрактах. На іх мы тры галы і прапусцілі. Шмат выдаленняў. Сумарна практычна перыяд гулялі ў меншасці – гэта ламае і мяняе ход гульні. Будзем з гэтым разбірацца.

Па самааддачы да хлопцаў пытанняў няма, другі перыяд трэці і дадатковы гулялі выдатна. Але я лічу, што мы сёння ачко страцілі.

– Што дапамагло зраўняць лік?

– Хлопцы пачалі правільна дзейнічаць пасля першага перапынку. Выдаленні ўнеслі свае карэкціроўкі: нехта гуляе ў спецбрыгадзе, а нехта сядзіць, адсюль парушаецца тонус, – сказаў Касцючонак.