Усе навіны

Аляксандр Палішчук: «Дынама-Маладзечна» валодала перавагай, але нас зламалі непатрэбныя выдаленні»

19 лістапада, 23:48

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук пракаментаваў паражэнне ад «Лакаматыва» (3:4 Б) у матчы Экстралігі.

– Гульнёй задаволены. Перавагай валодалі. Зламалі нас непатрэбныя выдаленні. Працавалі хлопцы, малайцы. У трэцім перыядзе брыгада меншасці – проста разумнікі.

– Зноў шмат выдаляемся.

– Гэта пытанне не толькі дысцыпліны...

– З чым звязана, што Цімафей Каўгарэня выступаў сёння ў амплуа абаронцы?

– Дэфіцыт абаронцаў. Шмат траўміраваных. Таму прыйшлося.

– Вярнуліся ў гульню пасля доўгай паўзы Зазон і Амбражэйчык.

– Доўгі перапынак быў. Першая гульня. Цяжка хлопцам было. Я разумею.

– Як будзем рыхтавацца да наступнага матчу?

– Разбяром гульню і зробім высновы», – адказаў Палішчук.