Усе навіны

Юрый Чух: «Вострых момантаў у матчы з «Нёманам» не было»

21 лістапада, 11:32

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (0:2).

– Пачалі матч нядрэнна, першую палову стартавага перыяду правялі ўпэўнена, але пасля пачаліся правалы: атрымлівалі выхады «два ў адзін».

Другі перыяд цалкам правалілі, было шмат танных выдаленняў: хлопцы не павінны парушаць правілы ў такіх сітуацыях. Таму шмат часу мы правялі ў сваёй зоне. У заключнай трэці крыху страпянуліся, былі моманты, але, на жаль, мала нанеслі кідкоў, мала пагражалі варотам суперніка.

А тыя кідкі, што былі, даводзіліся або ў шчыткі, або ў шнуркі, або ў канькі суперніку. Гэта значыць вострых момантаў, падчас якіх мы маглі зраўняць лік, не мелася, – сказаў Чух.