Усе навіны

Сяргей Пушкоў: «Трэба выключыць танныя выдаленні»

22 лістапада, 09:52

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў пракаментаваў вынік матчу супраць «Юнацтва» (3:1).

– Мы добра згулялі ў абароне, пачынаючы з сярэдняй зоны. Я сказаў камандзе, што трэба выключыць танныя выдаленні, якія былі з нашага боку. Іх можна было пазбегнуць, тады не было б столькі гульні ў меншасці, як у трэцім перыядзе. Але, хлопцы малайцы! Выстаялі, былі зараджаныя на перамогу, і дамагліся яе, – сказаў Пушкоў.