Усе навіны

Шаранговіч закінуў чацвёртую шайбу ў сезоне

23 лістапада, 08:21

«Калгары» ў гасцях саступіў «Нэшвілу» (2:4) у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

Беларускі нападаючы «Флэймз» Ягор Шаранговіч закінуў на 60-й хвіліне другую шайбу сваёй каманды ў матчы. Беларус пачынаў матч у першым звяне ў тройцы з Эліясам Ліндхольмам і Эндру Манджапане, правёў на лёдзе 17:11 (21 змену), выканаў 2 кідкі ў створ і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-1».

У 19 матчах са старту сезону на рахунку Ягора 7 (4 +3) ачкоў пры 2 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-7».