Усе навіны

Трэнер «Адмірала» Тамбіеў: «Мы не валодалі ініцыятывай у матчы з «Дынама»

3 снежня, 14:14

Галоўны трэнер «Адмірала» Леанід Тамбіеў даў каментар пасля матча з мінскім «Дынама», у якім каманда з Уладзівастока пацярпела паражэнне (1:3).

– Хвалепадобная гульня. Мы сёння не былі такія вострыя, вельмі шмат брака ў перадачах. Моманты былі, але іх трэба ўмець рэалізоўваць. З адным голам складана выйграваць.

– Ці не меркавлi у канцоўцы крыху раней памяняць брамніка на шостага палявога?

– Мы не валодалі ініцыятывай, таму як мяняць брамніка? Калі б апошнія пяць хвілін мы ціснулі суперніка, то знялі б. Гульня як арэлі. Сапернік быў вастрэй, – заявіў Тамбіеў.