Усе навіны

Роберт Хэмілтан: «Коласаў правёў класны матч, выратоўваў нас. Гэта стала залогам перамогі»

3 снежня, 17:06

Нападнік мінскага «Дынама» Роберт Хэмілтан пракаментаваў пераможны матч супраць «Адмірала» (3:1).

– Гулялі ў нязвыклы для нас час. Была добрая атмасфера на арэне. Аляксей Коласаў правёў класны матч, выратоўваў нас. Гэта стала залогам перамогі.

– Раскажы пра свой гол.

– Сэм Энас выдатна згуляў, працягнуў шайбу і зрабіў перадачу на Пінчука. Я быў удачлівы на дабіванні.

– Якія высновы зрабілі пасля матчу супраць «Амура»?

– Сёння закінулі тры шайбы, а не адну. У гэтым і розніца. І Аляксей Коласаў зрабіў 39 сейваў. Як ужо сказаў, гэта важная частка перамогі.

Вядома, перамога надасць упэўненасці і энергіі. Пасля такіх матчаў у распранальні ва ўсіх выдатныя эмоцыі.

Наперадзе – матч супраць «Сібіры». Гуляў там у мінулым сезоне. Яшчэ на старой арэне, але там вельмі шумныя заўзятары. Трэба зрабіць усё для перамогі, каб з добрым настроем сысці на паўзу.

– Ведаеш, што за «Сібір» грае Антон Худобін?

– Так, гэта вядомы брамнік. Яшчэ нядаўна гуляў у НХЛ, праводзіў выдатныя матчы ў плэй-оф, – сказаў Хэмілтан.