Усе навіны

Абаронца мiнскага «Дынама» Сушко: «Супраць «Сібіры» трэба будзе дзейнічаць проста і ўважліва»

5 снежня, 10:35

Абаронца мінскага «Дынама» Ілля Сушко пракаментаваў будучы матч супраць «Сібіры».

– Як прайшла падрыхтоўка да матча?

– Усё добра. У дзень матча ранішняй раскаткі не будзе. Таму правялі інтэнсіўную трэніроўку.

– Што ведаеш пра «Сібір»?

– Як правіла, у нас гульні ў розныя дні, так што глядзеў іх матчы. Добрая каманда, ёсць хуткія і майстравітыя нападаючыя. Трэба будзе дзейнічаць проста і ўважліва. Будзем адштурхоўвацца ад сваёй гульні.

Абарона – гэта падмурак усяго. Трэнер нам ставіў у прыклад ЦСКА, які ўмее добра рабіць простыя рэчы. Зразумела, што трэба рэалізаваць свае моманты. Гэты кампанент у нас часам кульгае. Але зараз усё будзе добра, – сказаў Сушко.