Усе навіны

Трэнер «Ліды» Чух: «У паўзу зоймемся працай. Некаторыя нападаючыя ў нас на масавым катанні знаходзяцца, у форме трэба біцца»

10 снежня, 18:00

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух пракаментаваў разгромнае паражэнне супраць «Шахцёра» (0:5).

– Першыя дзесяць хвілін гулялі нядрэнна, але потым здарылася грубая памылка гульца ў зоне абароны, і ўжо прайграем – 0:1. У другім перыядзе мелі добрыя шанцы, каб зраўняць лік, але потым гэтае выдаленне на пяць хвілін. Пасля яго ўжо ўсё – game over. За пяць хвілін прапусцілі два галы, у трэцім перыядзе таксама нахапалі выдаленняў, а сапернік рэалізаваў большасць. Тры галы ў меншасці – па дысцыпліне ёсць пытанні, будзем разбірацца, вырашаць іх.

– Чым зоймецеся ў паўзу?

– Працай. Спадзяюся, хлопцы мяне пасля гульні пачулі. Некаторыя нападаючыя ў нас на масавым катанні знаходзяцца – гэта непрымальна. Калі ты апранаеш форму, ты павінен біцца. Астатняе – лірыка. Выйсці пакатацца, разочак па варотах кінуць і я магу ў пяцьдзесят гадоў, – сказаў Чух.