Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Беларусі Фрэйзер: «Адхіленні беларусаў ад чэмпіянатаў свету – гэта ганьба»

13 снежня, 18:20

Экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Курт Фрэйзер, які ўзначальваў нацыянальную каманду з 2006 па 2008 год у інтэрв'ю «Зеркалу», выказаўся аб адхіленні беларускіх хакеістаў ад міжнародных спаборніцтваў.

– Што думаеце аб адхіленні беларускіх хакеістаў ад чэмпіянатаў свету?

– Гэта сапраўдная ганьба. Гульцы працуюць усё жыццё, каб атрымаць магчымасць удзельнічаць у такіх буйных спаборніцтвах. Але цяпер ім нельга выступаць там па незалежных ад іх прычынах, а не таму, што хакеісты недастаткова добрыя ці не прыклалі належных намаганняў.

Цяперашняя сітуацыя цяжкая для ўсяго беларускага спорту. Спадзяюся, аднойчы гэтая вайна [ва Украіне] скончыцца і забудзецца, і ўсе хакеісты згуляюць на чэмпіянаце свету, – заявіў Фрэйзер.

Нагадаем, што Савет Міжнароднай федэрацыі хакея працягнуў тэрмін адхілення расiян і беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў на сезон 2023/24 у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.