Усе навіны

Беларускі абаронца «Манітобы» Кузьмін: «У камандзе ёсць хлопцы з Расіі. Заўсёды выдатна, калі побач ёсць людзі, якія размаўляюць з табой на адной мове»

18 снежня, 12:22

Беларускі абаронца «Манітобы» Дзмітрый Кузьмін падзяліўся меркаваннем аб матчы супраць «Мілуокі» (6:4) у АХЛ. Для хакеіста гэта была трэцяя гульня ў лізе, ён набраў першыя два балы.

– Мы гулялі добра. Выдатная перамога. Адчуванні ад першых вынiковых ачкоў у АХЛ? Цудоўныя. Гэта камандная перамога. Дзякуй маім партнёрам па камандзе.

Дэбют у АХЛ аказаўся хвалюючым, я нават нерваваўся. Але зараз з'явілася ўпэўненасць, адчуваю сябе камфортна.

Усе хлопцы ў камандзе прынялі мяне добразычліва і гасцінна. Падтрымліваюць мяне. Усе хлопцы, якія з Расіі [Мікіта Чыбрыкаў, Арцемій Князеў, Данііл Жылкін] – добрыя. Заўсёды выдатна, калі побач ёсць людзі, якія размаўляюць з табой на адной мове, – сказаў Кузьмін.