Усе навіны

Протас дагнаў Кальцова па колькасці балаў у НХЛ

21 снежня, 10:27

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас у матчы з «Айлендэрс» (3:2 АТ) аддаў 11-ы асіст у сезоне, набраўшы 38 балаў у кар'еры НХЛ за 119 матчаў.

Тым самым Протас дагнаў па колькасці набраных балаў Канстанціна Кальцова, якому спатрэбілася для гэтага 144 сустрэчы.

Больш ачкоў сярод беларусаў у НХЛ ёсць у скарбонцы ў Міхаіла Грабоўскага (298), Андрэя Касціцына (245), Руслана Салея (220), Сяргея Касціцына (191), Уладзіміра Цыплакова (173) i Ягора Шаранговіча(125).

У сезоне-2023/24 у 28 матчах на рахунку Протаса 3 шайбы, 11 асістаў.