Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Жадаю заўзятарам цярпення. Ніхто не хоча прайграваць. Нам трэба пераломваць сітуацыю»

30 снежня, 20:26

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пракаментаваў перамогу над «Сочы» (7:4).

– Забілі шмат галоў, задаволеныя! У апошніх гульнях мы забівалі ўсяго па адным голу. Серыя паражэнняў, хлопцы былі пад ціскам. Але і «Сочы» ў такім жа становішчы.

Нам крыху больш пашанцавала пад варотамі. Шкада, што прапусцілі ў меншасці, далі шанец суперніку. Мы задаволеныя перамогай!

Віншую заўзятараў з надыходзячым Новым годам! Жадаю ўсім заўзятарам цярпення. Ніхто не хоча прайграваць. Нам трэба пераломваць сітуацыю, гэта вельмі важна. Яшчэ ўсё наперадзе! – сказаў Квартальнаў.