Усе навіны

Дзмітрый Баскаў: «Дынама» – праект, на які людзі ідуць не па ўказцы, а з задавальненнем»

6 студзеня, 14:17
1

Экс-кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, «сенатар» Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў выказаўся пра мінскае «Дынама».

«Тое, што робіць офіс хакейнага клуба «Дынама», ды і федэрацыя хакея, таму што гэта камандная праца – гэта выдатна. Гэтыя людзі, па-першае, заслугоўваюць падзякі вялізнай. І я шчыра ім вельмі ўдзячны і гатовы кожнаму сказаць «дзякуй» за тое, што яны робяць, таму што свята яны ствараюць вялізнае.

Заўзятары сёння – гэта пацверджанне гэтаму, бо «Дынама», напэўна, сёння з'яўляецца такім праектам у краіне, на які людзі ідуць з задавальненнем, а не па ўказцы. Купляюць квіткі, абанементы», – сказаў Баскаў.