Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Тарпеда» – гэта каманда куража. Калі крыху завагаешся, то можна нажыць вельмі шмат непрыемнасцяў»

7 студзеня, 19:08

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся думкамі пра супрацьстаянне з «Тарпеда» пасля перамогі над ніжагародскім клубам у КХЛ (5:2).

– У меншасці адыгралі выдатна, і ў большасці закінулі, і ў роўных складах. Ці ёсць нейкія моманты, якімі вы сёння незадаволены?

– Цяпер так і не ўспомніш. Выдаленне, якое мы атрымалі на перазменцы – трэба прыбіраць гэтыя моманты і не даваць шанцы саперніку. Тарпеда гэта каманда куража. Пасля гэтага выдалення яны забілі.

– Падчас перапынку ўспаміналі пра тое, што ў верасні «Тарпеда» зрабіла з ліку 0:3 – 3:3?

– Мы абгаворвалі гэтыя моманты ў перыядзе. Добра, што другі гол, які яны забілі, адбыўся ў канцоўцы. Дайгралі больш-менш без нервы.

– Ці можна сказаць, што сёння «Дынама» паказала аптымальную гульню? Ці вы чакалі ад «Тарпеда» большага супраціву?

– Ідзе сезон, «Тарпеда» на добрым хаду. Мы разумелі, што ў іх некалькі ключавых хакеістаў не гуляе. У прынцыпе, на гэта не глядзелі. У нас таксама многія хлопцы не гуляюць, але нічога страшнага. Мы задаволены любой перамогай.

– У верасні вы казалі, што «Тарпеда» – гэта добрая, шараварыстая каманда. Сёння якім словам вы маглі б ахарактарызаваць суперніка?

– Гэта добрая каманда, якая гуляе цікава, на атаку. Калі крыху завагаешся, то можна нажыць вельмі шмат непрыемнасцяў. Мы сёння згулялі даволі ўпэўнена ў абароне і брамнік нам дапамог.

– З улікам двух папярэдніх параз ад «Тарпеда», нейкія тактычныя змены да пачатку матчу былі ўнесены?

– Той малюнак, які мы хлопцам гаворым, не асабліва мяняўся. Ёсць пэўныя нюансы. У Ніжнім Ноўгарадзе вар'яцкая падтрымка: арэна маленькая, вельмі шумны стадыён. Тут трэба трымаць эмоцыі пад кантролем, – сказаў Квартальнаў.