Усе навіны

Дзмітрый Баскаў: «Веру, што ў пакінутай частцы сезона клуб набярэ абароты і паднімецца на больш высокае месца»

8 студзеня, 22:38

Чалец «Савету Рэспублікі» Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў пракаментаваў патэнцыял мінскага «Дынама» ў пакінутай частцы сезону.

– «Дынама» праводзіць цікавыя, эмацыйныя матчы. Абыгрывалі і грандаў. Выразна відаць, што ў каманды ёсць характар, яна змагаецца. Так, дзесьці не хапае стабільнасці. Ва ўсіх каманд бываюць спады. Мы – восьмыя на Захадзе. Задача мінімум – трапленне ў плэй-оф.

Веру, што патэнцыял каманды значна вышэйшы, і веру, што ў пакінутай частцы сезона клуб набярэ абароты і паднімецца на больш высокае месца. Гэта ўсё для таго, каб лягчэй было пераадолець тую самую задачу, якая стаяла ў пачатку сезону, – прайсці першы раўнд, – сказаў Баскаў.