Усе навіны

Трэнер «Ліды» Камароў: «Толькі ў трэцім перыядзе зразумелі, што прайграем, сталі дзейнічаць прасцей»

21 студзеня, 14:37

Трэнер «Ліды» Глеб Камароў падвёў вынікі прайгранага матчу Экстралігі супраць «Юнацтва» (1:5).

– Два перыяды гулялі так, як быццам мы вядзем у ліку, стварылі шмат галявых момантаў, хацелі забіць з розыгрышу прыгожай камбінацыі. Толькі ў трэцім перыядзе зразумелі, што мы саступаем, і сталі дзейнічаць агрэсіўней і прасцей, але «Юнацтва» добра згуляла па ліку.

– Ключавым фактарам стала рэалізацыя момантаў?

– Так. Па такой гульні хацелася б, каб лік на табло быў 5:5. Спадзяюся, той жа настрой перанясем на наступныя матчы, – сказаў Камароў.