Усе навіны

Квартальнаў пасля 2:3 ад «Сочы»: «Трэба кідаць не ў жывот брамніку, а хаця б крыху ў бок»

31 студзеня, 22:15

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пасля матчу з «Сочы» (2:3) растлумачыў, як павінны дзейнічаць атакуючыя гульцы каманды.

– Нападаючыя мелі дастаткова магчымасцяў закінуць. Асабліва ў першым перыядзе. Але трэба кідаць не ў жывот варатару, а хаця б крыху ў бок. Слабыя напады атрымліваліся.

Трэба болей хацець забіць. Брамнік суперніка выдатна згуляў, дапамог сваёй камандзе. Абарона зараз у нас аслаблена. Атацы трэба было пабольш узяць на сябе. На жаль, гэтага не атрымалася, – сказаў Квартальнаў.