Усе навіны

Пушкоў пра сыход Саннікава праз 3 тыдні пасля падпісання: «Трэба прыносіць ККД. У «Брэсце» ад яго гэтага не ўбачылі»

31 студзеня, 22:29

Галоўны трэнер «Брэста» Сяргей Пушкоў распавёў, чаму клуб пакінуў расiянiн Сцяпан Саннікаў. Ён папоўніў каманду 5 студзеня, правёў 5 матчаў, аформіў 1 асістэнцкі бал. Саннікаў з'яўляецца бронзавым прызёрам чэмпіянату свету-2016.

– Ніякіх бытавых прычын, проста ў ролі легіянера трэба прыносіць ККД.

На жаль, мы ад яго гэтага не ўбачылі. Жадаем, каб у яго ў далейшым усё складалася добра, – сказаў Пушкоў.