Усе навіны

Раман Гарбуноў: «Не памятаю, каб у ЦСКА былі нейкія моманты небяспечныя»

9 лютага, 11:36

Форвард мінскага «Дынама» Раман Гарбуноў падзяліўся меркаваннем аб матчы з ЦСКА (4:1).

– Згулялі добра, строга ў абароне. Ня памятаю, каб у ЦСКА былі нейкія моманты небясьпечныя. Мы ведаем, як масквічы гуляюць доўгі пас, падстаўленне, добры ціск. Важна было выходзіць з зоны, падказваць адно аднаму, што мы і зрабілі. Таму такі і вынік.

– Першая перамога над ЦСКА ў сезоне. Неяк звярталі ўвагу на тое, што не маглі абгуляць вайскоўцаў? Не ціснула гэта?

– Не. Проста гуляеш кожны матч, дадаеш. Тым больш, ужо канец сезона, набіраем ход, – сказаў Гарбуноў.