Усе навіны

Кузьмін закінуў за «Норфалк» у ECHL, але каманда ўсё роўна прайграла «Мэну»

19 лютага, 09:33

Мінулай ноччу ў рэгулярным чэмпіянаце ECHL «Мэн Марынэрс» перамаглі «Норфалк Эдміралс» (3:2).

У складзе «Норфалка» вызначыўся беларускі абаронца Дзмітрый Кузьмін. У трэцім перыядзе ён рэалізаваў большасць, чым дапамог сваёй камандзе зраўняць лік (2:2), аднак затым «Норфалк» прапусціў вырашальны гол. Кузьмін у гэтай сустрэчы паказаў актыўнасць у нападзе (3 кідкі ў створ). Пры гэтым скончыў матч з паказчыкам карыснасці «-2», апынуўшыся на лёдзе ў тым ліку і пры трэцяй шайбе «маракоў».

Усяго ў ECHL Кузьмін правёў 16 матчаў і запісаў у актыў 6 (2+4) рэзультатыўных балаў. У пасіве – 2 хвіліны штрафу.