Усе навіны

Латвія прыпыніла ліцэнзіі хакеістаў, якія прысутнічалі на адкрыцці «Гульняў будучыні» ў Казані

22 лютага, 18:55

21 лютага ў Казані прайшла цырымонія адкрыцця расійскага мультыспартыўнага турніру ў фіджытал канцэпцыі «Гульні будучыні».

Федэрацыя хакея Латвіі прыпыніла ліцэнзіі хакеістаў, якія наведалі цырымонію адкрыцця.

«Згодна з інфармацыяй пра ўдзел некаторых латвійскіх хакеістаў у фестывалі «Гульні будучыні», які праходзіць у Расіі, Федэрацыя хакея Латвіі прыпыніла дзеянне ліцэнзій гэтых хакеістаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Латвійская федэрацыя не публікавала імёны тых, хто трапіў пад санкцыі.

Але Федэрацыя хакея Украіны паведаміла, што ў Казані прысутнічалі латвійскія хакеісты Кірыл Мінаеў, Эрвінс Муштукаўс, Алішэр Мубаракшын, Кірылс Тамбіеўс, Павелс Гарошкаўс, Марцінс Лаўроўс, Мікіта Зантманс, Арцём Куўшынаў і Кірыл Паўлік.

Адзначым, што на цырымоніі адкрыцця прысутнічалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.