Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Перад матчам са «Спартаком» некалькі гульцоў мiнскага «Дынама» атруціліся»

27 лютага, 10:31

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пасля матчу са «Спартаком» (4:2) у матчы КХЛ распавёў, што напярэдадні некаторыя гульцы каманды атруціліся.

– Не гулялі лідaры, а Каўгарэня выйшаў абаронцам. Нейкія праблемы?

– Некалькі маладых хлопцаў ездзілі дапамагаць камандзе МХЛ. Павінны былі гуляць у 22 палявых, але атрымалася толькі 19. Некалькі хлопцаў атруціліся.

Фрыц і Калдзіс павінны былі гуляць. Дрэнна сябе адчулі. Але нічога страшнага. Стасю і Керану далі адпачыць, – сказаў Квартальнаў.