Усе навіны

Дзмітрый Квартальнаў: «Калі паглядзець расійскую прэсу, то «Дынама» прыбралі кудысьці ўніз»

28 лютага, 15:50

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў распавёў пра стан каманды і будучы матч з масквічамі.

– Ці стала каманда лепш, дапусцім, у параўнанні з вераснем?

– Пачаў будавацца практычна новы калектыў, шмат хлопцаў сышлі ў міжсезонне. Напрыклад, я не хацеў адпускаць Алістрава і Сапега і браць на іх месца легіянераў. Прыйшлося збіраць склад па-іншаму ў ліпені і падцягваць вялікую колькасць маладых беларускіх хлопцаў. Яны добра сябе паказалі і павінны развівацца ў далейшым. Некаторыя з іх праяўлялі лідарскія якасці ў матчах з лідарамі лігі, не кожны на гэта здольны.

– Як ужо адзначалася, здарылася чатыры пройгрышы ад маскоўскага «Дынама» у рэгулярцы. Ці дастаўляе гэта псіхалагічны дыскамфорт?

– Баяцца нічога не трэба. Калі паглядзець расейскую прэсу, то нас прыбралі кудысьці ўніз. Проста так мы дакладна не здадзімся, – сказаў Квартальнаў.