Усе навіны

Андрэй Стась: «Плэй-оф – гэта гульні, дзе і аўтсайдэр можа перамагчы лідара»

2 сакавіка, 08:21

Капітан мінскага «Дынама» Андрэй Стась распавёў пра шанцы каманды ў матчах плэй-оф КХЛ супраць маскоўскіх аднаклубнікаў.

– Самыя важныя моманты – дысцыпліна, гульня ў няроўных складах, адзін-у-адзін, калі саступім у гэтых кампанентах, потым складана будзе на нешта разлічваць. Трэба быць больш сканцэнтраванымі.

Маскоўскае «Дынама» – хуткая, навучаная каманда, якая выйграла рэгулярны чэмпіянат. Будзе няпроста, але мы сканцэнтраваныя на сваёй гульні, будзем старацца навязаць суперніку свой хакей.

Плэй-оф – гэта зусім іншыя гульні, дзе і аўтсайдэр можа абыграць лідара, таму тут усё пачынаецца з чыстага ліста, – сказаў Стась.