Усе навіны

Сідараў закінуў пераможную шайбу «Саскатуна» ў матчы з «Медысын-Хэт»

9 сакавіка, 08:36

У ноч на 9 сакавіка ў WHL «Саскатун» абыграў на сваім лёдзе «Медысын-Хэт» (3:1).

Беларускі форвард гаспадароў Ягор Сідараў адзначыўся адной закінутай шайбай – на 37-й хвіліне хакеіст зрабіў лік 2:0.

У бягучым сезоне Сідараў набраў 79 ачкоў (46+33) у 59 матчах за «Саскатун».