Усе навіны

Прадстаўнік паліцыі Маямі пра смерць Кальцова: «Аддзел забойстваў узяў на сябе расследаванне відавочнага самагубства»

19 сакавіка, 16:52

Прадстаўнік паліцыі Маямі ў каментары Tribuna.com раскрыла абставіны смерці Канстанціна Кальцова.

«Па даных следства, у панядзелак, 18 сакавіка, прыкладна ў 00:39 паліцыя і пажарныя [прыгарада Маямi] Бэл-Харбара былі накіраваныя ў гатэль St. Regis Bal Harbour Resort з нагоды мужчыны, які скочыў з балкона.

Аддзел забойстваў паліцыі акругі Маямі-Дэйд узяў на сябе расследаванне відавочнага самагубства Канстанціна Кальцова. Ніякіх падазроных абставінаў не выяўлена», – заявіў прадстаўнік паліцыі.

Нагадаем, як паведаміла «Зеркало», экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленка Кальцоў загінуў у ЗША. Пазней факт смерці пацвердзілі на месцах яго трэнерскай працы – у «Салаваце Юлаеве» і ФХБ. Кальцову было 42 гады.