Усе навіны

Сідараў набраў 87-ы выніковы бал у сезоне WHL, яго клуб датэрмінова выйграў рэгулярку

23 сакавіка, 08:30

У ноч на 23 сакавіка «Саскатун Блэйдс» у гасцях перайгралі «Прынс-Альберт Рэйдэрз» (5:1).

У пераможцаў беларускі форвард і праспект «Анахайма» Ягор Сідараў зрабіў два асісты.

У гэтым сезоне ў Сідарава 87 (49+38) балаў у 65 паядынках, пры паказчыку карыснасці «+8» і 64 хвілін штрафу.

Беларус размяшчаецца на 4-м месцы ў спісе снайпераў і займае 20-е месца ў спісе бамбардзіраў лігі.

«Саскатун Блэйдс» ідуць на першым месцы ў табліцы Усходняй канферэнцыі і ў лізе з 103 баламі ў 67 матчах. Клуб датэрмінова выйграў Скот Манро Мемарыял Трофі за перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце.