Усе навіны

Віталь Гуркоў сустрэўся з Зянонам Пазняком у Кіеве

26 студзеня 2023, 13:47

Трэнер Віталь Гуркоў сустрэўся ў Кіеве з заснавальнікам партыі БНФ, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі 1994 году Зянонам Пазняком.

«Кіеў, 25 студзеня 2023», – напісаў Гуркоў у сваім інстаграме.

У лістападзе 2022 года Гуркоў узначаліў грамадскае аб'яднанне «Пагоня», якое заснавалі беларусы, якія стала пражываюць ва Украіне, а таксама байцы беларускага палка «Пагоня».