Усе навіны

Андрэй Кулебін: «Бацькі 20 разоў падумаюць, ці аддаць дачку ў адзінаборствы. У сярэднім у групе тры дзяўчынкі на 15 хлопчыкаў»

26 траўня, 20:49

Тайбаксер Андрэй Кулебін распавёў пра тайбайксёрку Кацярыну Вандар'еву і працу з дзецьмі.

– Харызматычная Кацярына Вандар’ева – ваша выхаванка.

– Гэта прыклад дзяўчынкі, якая прыйшла да нас у 14 гадоў з устойлівым жаданнем стаць чэмпіёнкай. Я і Кацур былі першымі яе трэнерамі па муай-тай. З ёй было вельмі лёгка. Выканаўчая, працавітая, разумела, што ад яе патрабуюць. У плане генетыкі яна падыходзіць для гэтага віду спорту.

– Які працэнт дзяўчынак і хлопчыкаў?

– У сярэднім у групе тры дзяўчынкі на пятнаццаць хлопчыкаў.

– Наколькі карэктна ставіць у спарынг разнаполых дзяцей?

– Не бачу ў гэтым праблем. Трэнер сам фармуе пары. Я не буду ставіць дзяўчынку супраць хлопчыка, які ў два разы мацнейшы. Не пастаўлю і двух хлопчыкаў рознага ўзроўню. У спарынгах рабят роўнай падрыхтоўкі ідзе ўзаемны рост, – сказаў Кулебін.