Усе навіны

Трох расійскіх барацьбітоў, якія ўдзельнічалі ў мітынгу Пуціна на «Лужніках», дапусцілі да ЧС

13 верасня, 18:42

Расійскія барцы Абдулрашыд Садулаеў, Заур Угуеў і Заурбек Сідакоў былі дапушчаны да ўдзелу ў чэмпіянаце свету, які пройдзе ў Белградзе з 16 па 24 верасня.

Усе трое былі ўдзельнікамі прапагандысцка-палітычнага мітынгу на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве 18 сакавіка 2022 года. На ім адзначылі гадавіну анэксіі Крыма, а прэзідэнт РФ выступіў на мерапрыемстве, апраўдваючы расійскае ўварванне ва Украіну.

Садулаеў у мінулым годзе браў удзел у адкрыцці «Рэспубліканскага турніру па вольнай барацьбе, прысвечанага памяці вайскоўцаў казбекаўцаў, якія загінулі падчас правядзення СВА ва Украіне (так у РФ называюць поўнамаштабнае ўварванне – заўв.)».

У рэкамендацыях МАК гаворыцца, што ўдзел у прававых мітынгах з’яўляецца падставай для нядопуску расіян да спаборніцтваў. Аднак Садулаеў, Угуеў і Сідакоў увайшлі ў склад зборнай РФ, якая выступае на ЧС у нейтральным статусе.

У ліпені Tribuna.com тлумачыла, чаму Томас Бах хлусіць – рэкамендацыі МАК па вяртанні расейцаў не працуюць «вельмі добра».